У Полацку дзіця ўсунула галаву між парэнчынамі — спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

11.06.2020 / 08:02

Паведамленне аб тым, што ў Полацку на дзіцячай пляцоўцы дзіця ўсунула галаву між парэнчынамі дзіцячай горкі, паступіла ратавальнікам вечарам 10 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба АУ МНС Віцебшчыны. Работнікі МНС з дапамогай ручнога гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента вызвалілі дзіця, медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Nashaniva.com