Старшыня Вярхоўнага суда распавёў, чаму не атрымалася з судом прысяжных у Беларусі
11.06.2020 / 09:08
Як будавалася судовая сістэма ў 1990-х старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала распавёў у інтэрв'ю sb.by. На гэтай пасадзе ён працуе з 1997 года.
Распавёў ён і пра тое, што ў 1992 г. новай канцэпцыяй судова-прававой рэформы прапаноўваўся суд прысяжных. Але ідэя не рэалізавалася.
«Як забяспечыць судовую калегію прысяжнымі з 7-9 чалавек, калі мы не маглі забяспечыць яўку нават 2 народных засядацеляў? Людзі не рваліся выконваць гэтую функцыю. Ды і сам суд прысяжных — не самая ўдалая і якасная форма правасуддзя», — кажа Валянцін Сукала.