У Лагойскім раёне пенсіянерку на пераходзе насмерць збіў мікрааўтобус
11.06.2020 / 09:20
Здарэнне адбылося 11 чэрвеня прыблізна а 17:00 у вёсцы Акалова, паведамляе абласная міліцыя.
60-гадовы жыхар Гомельскага раёна на «Мэрсэдэсе Бенц» з прычэпам на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў 74-гадовую мясцовую жыхарку.
Кіроўца, рухаючыся ў напрамку Мінска, адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам. Жанчына загінула на месцы ДТЗ.