Абноўлены рэкорд тэмпературы за 10 чэрвеня — ажно +33,6 у Жлобіне
11.06.2020 / 10:08
Вельмі гарачае надвор'е было ў Беларусі ў сераду. У Жлобіне было +33,6. Гэта абсалютны рэкорд 10 чэрвеня за ўсю гісторыю назіранняў. Гэта на 0,1C вышэй за папярэдняга рэкорд у 1999 годзе ў Мазыры.
У Магілёве ўчора было +33,5, у Лельчыцах — +33,4.
У Мінску было +31,6, столькі ж у Полацку.
«Найхаладней» учора было ў Верхнядзвінску: усяго нейкія там +26,7, на Нарачы — +27,8.
Вельмі горача будзе і сёння.
Наогул абсалютны рэкорд лета для Беларусі: +38,9 градуса 8 жніўня 2010 года ў Гомелі. У Мінску абсалютны рэкорд — +35,8 8 жніўня 2015 года.
Абсалютны рэкорд усяго чэрвеня ў Мінску быў роўна год таму: 13 чэрвеня. Тады ў сталіцы было +34.
meteoinfo.by