Сергеенка: Урад павінен быць гатовы аператыўна рэагаваць на магчымыя выклікі і рызыкі

11.06.2020 / 10:27

Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка ў парламенце, дзе сёння разглядаюць пытанне аб дачы згоды на прызначэнне Рамана Галоўчанкі прэм'ер-міністрам, перадае БЕЛТА.

Ігар Сергеенка нагадаў пра задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы перад новым прэм'ер-міністрам і ўсім урадам. Трэба будзе выбудоўваць эканамічную палітыку ва ўмовах сучаснай рэальнасці. «І ў нас ёсць усё неабходнае для годнага пераадолення любых негатыўных наступстваў. Урад павінен быць гатова аператыўна рэагаваць на магчымыя выклікі і рызыкі», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Nashaniva.com