На шахце «Беларуськалія» ў Салігорску загінуў 21-гадовы рабочы
11.06.2020 / 12:20
Фота Дзмітрыя Брушко
На адной з шахтаў «Беларуськалія» адбыўся няшчасны выпадак, загінуў адзін з рабочых. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў Следчым камітэце Беларусі.
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Ілля Басько пракаментаваў сітуацыю.
— Увечары 10 чэрвеня пры руху самаходнага вагона на «Беларуськаліі» быў смяротна траўмаваны 21-гадовы рабочы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, акрамя яго пры гэтым ніхто не пацярпеў, — паведаміў Басько.
Высвятляюцца акалічнасці здарэння, следча-аператыўнай групай ўжо праведзены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы і прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Раней у сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што надзвычайнае здарэнне адбылося на шахце 4-га рудаўпраўлення на гарызонце 670 ПДУ-5.