СК: Пад вартай застаюцца 10 удзельнікаў пікета Ціханоўскага ў Гродне

11.06.2020 / 12:33

Сяргей Ціханоўскі, фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Іван Наскевіч па выніках справаздачы ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

Крымінальную справу перакваліфікавалі ў ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) Крымінальнага кодэксу. Прад’яўлена абвінавачванне і выбрана мера стрымання ў дачыненні да 10 асобаў, удакладніў Іван Наскевіч.

Ён таксама расказаў, што ідзе планавая праца ў фіксацыі супрацьпраўных дзеянняў, зборы доказаў.

«Колькі чалавек у канчатковым выніку будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, я пакуль не скажу. Магчыма, іх будзе больш, магчыма, менш. Расследаванне паказвае, што ў ініцыятыўнай групе, фігуранты якой у тым ліку прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці, было каля паўсотні судзімых асобаў, больш за дзясятак — неаднаразова. Практычна ўсе з іх і ёсьць фігурантамі крымінальнай справы».

Ціханоўскаму і яго паплечнікам выставілі афіцыйныя абвінавачванні. Пагражае да трох гадоў

Nashaniva.com