На мядзельскай трасе аўто на расійскіх нумарах выскачыла на сустрэчку — трое загінулых

11.06.2020 / 22:35

Сёння, 11 чэрвеня, каля 20:15 на 28 км аўтадарогі Р-58 кіроўца «Мерседэса» на расійскіх нумарах, рухаючыся з Мінска ў напрамку Мядзела, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Таёта», паведамляе МУС.

У выніку ДТЗ кіроўца і двое пасажыраў «Таёты» загінулі на месцы. Кіроўца «Мерседэса» не пацярпеў, а вось яго жонка з двума дзецьмі, 9 і 17 гадоў, з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com