Украіна атрымае ад ЗША $250 млн для абароны ад расійскай агрэсіі

12.06.2020 / 07:43

ЗША плануюць даць Украіне $250 млн, каб Кіеў змог абараняцца ад расійскай агрэсіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце амерыканскага Мінабароны.

«Гэта пацвярджае даўнія стасункі ў галіне абароны паміж ЗША і Украінай — найважнейшым партнёрам на перадавой стратэгічнай канкурэнцыі з Расіяй», — гаворыцца ў паведамленні Пентагона. У амерыканскім вайсковым ведамстве адзначылі, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Сродкі пойдуць на закупку рыштунку, а таксама навучанне і падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў, а таксама транспарт, медыцынскае абсталяванне, сродкі контрбатарэйнай барацьбы і сістэмы забеспячэння кібербяспекі.

Nashaniva.com