Каля мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі адбыўся выбух

16.06.2020 / 10:02

У паўночнакарэйскім горадзе Кэсон каля мяжы з Паўднёвай Карэяй пачуўся выбух, паведамляе агенцтва «Рэнхап».

Крыніцы адзначаюць, што ў Кэсоне бачны дым у раёне індустрыяльнага комплексу. Па непацверджаных звестках, узарваны офіс міжкарэйскай сувязі.

Гэта адбылося неўзабаве пасля навіны аб планах КНДР увесці войскі ў дэмілітарызаваных прыгранічных раёнах: улады Паўночнай Карэі вырашылі ўмацаваць мяжу з паўднёвымі суседзямі.

9 чэрвеня Паўночная Карэя выключыла ўсе лініі сувязі з Сеулам.

Nashaniva.com