Жонку Зяленскага шпіталізавалі з двухбаковай пнеўманіяй

Раней паведамлялася, што ў яе знойдзены каранавірус.

16.06.2020 / 10:29

Фота АП Украіны

Жонку прэзідэнта Украіны Алену Зяленскую шпіталізавалі ў бальніцу ў Кіеве, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.

«Цяпер дыягназ Алены Зяленскай — COVID-19. Пазашпітальная двухбаковая полісегментарная пнеўманія сярэдняй ступені цяжару. Датацыі кіслароду не патрабуе. Стан стабільны», — гаворыцца ў паведамленні Адміністрацыі прэзідэнта.

На мінулым тыдні ПЦР-абследаванне выявіла ў жонкі прэзідэнта каранавірус. Цяпер яна знаходзіцца ў ізаляцыі пад наглядам дактароў. Учорашнія паўторныя тэсты на COVID-19 Уладзіміра Зяленскага і іх дзяцей паказалі адмоўны вынік.

12 чэрвеня стала вядома, што праз хваробу жонкі прэзідэнт пераходзіць на асаблівы рэжым працы.

Гэта азначае, што ён абмяжоўвае круг зносін, пераводзіць нарады ў анлайн-рэжым, адмяняе вочныя сустрэчы, удзел у масавых мерапрыемствах і працоўныя паездкі за межы Кіева.

Nashaniva.com