15 фігурантаў «справы Белгазпрамбанка» — хто гэтыя людзі

16.06.2020 / 10:38

Фігурантамі «справы Белгазпрамбанка» з'яўляюцца 15 чалавек. Некаторыя з іх працавалі ў страхавой кампаніі «Кентаўр», калектарнай «Прававы дыялог» і лізінгавай «ПрыватЛізінг», блізкіх да банка. Хто гэтыя людзі?

Галоўны офіс Белгазпрамбанка, фота Надзеі Бужан

1. Аляксей Герашчанка — валодае 19% «ПрыватЛізінга», мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;

2. Сяргей Дабралёт — былы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, валодае 15% «ПрыватЛізінга»;

3. Уладзімір Дрозд;

4. Наталля Дылеўская — галоўная бухгалтарка Белгазпрамбанка;

5. Дзмітрый Жардзецкі;

6. Аляксей Задойка — былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

7. Аляксандр Ільясюк — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

8. Дзмітрый Кузьміч — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

9. Святлана Купрэева — Віктар Бабарыка называе яе «сяброўкай сям'і»;

10. Антон Марозаў — намеснік старшыні назіральнай рады «Кентаўра», валодае 15% «ПрыватЛізінга». Мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;

11. Вольга Радзецкая — старшыня назіральнай рады «Кентаўра», працавала ў «ПрыватЛізінгу»;

12. Юлія Ушакова;

13. Андрэй Харлановіч — дырэктар «ПрыватЛізінга», валодае 19% кампаніі. Мінарытарны акцыянер «Прававога дыялога»;

14. Сяргей Шабан — намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка;

15. Дзмітрый Шаўчук — акцыянер латвійскай кампаніі «АЛДІ Проджэктс», якая валодае 42,5% «Прававога дыялога». Працаваў у юрыдычным аддзеле Белгазпрамбанка.

БЮ