Памёр бацька Пятра Парашэнкі

16.06.2020 / 11:24

Ukrinform

16 чэрвеня з жыцця пайшоў Аляксей Парашэнка, бацька экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, паведамляе Бі-бі-сі.

11 чэрвеня Аляксею Парашэнку споўнілася 84 гады. Ён быў Героем Украіны, заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі.

Аляксей Парашэнка працаваў у 1980-1990-х у сферы народнай гаспадаркі, прадпрымальнікам, быў намеснікам гендырэктара «Біржавога дома Украіна» (гендырэктарам быў яго сын), у 1993 годзе — намеснікам гендырэктара канцэрна «Укрпрамінвест», які аб'яднаў больш за 50 прадпрыемстваў і гендырэктарам якога таксама быў яго сын.

Nashaniva.com