У Мінску бяспраўнік на «Ладзе» збіў матацыкліста

17.06.2020 / 07:07

Аварыя адбылася познім вечарам 16 чэрвеня. Кіроўца аўтамабіля «Лада» рухаўся па вуліцы Леніна з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку вуліцы Інтэрнацыянальнай, піша тэлеграм-канал ДАІ Мінска. Па словах відавочцаў, на скрыжаванні ён працягнуў рухацца на чырвоны сігнал святлафора і сутыкненуўся з матацыклам «Хонда». Матацыкліст на скрыжаванні рабіў левы паварот у бок праспекта Незалежнасці.

У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца, а таксама пасажырка матацыкла. Яны дастаўленыя ў бальніцу. Відавочцы таксама сцвярджаюць, што адразу пасля ДТЗ кіроўца «Лады» на месцы здарэння ўжываў спіртное.

Мужчына раней быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення. Тэрмін пазбаўлення скончыўся, аднак кіроўца працягваў ездзіць без правоў.

Nashaniva.com