У Беларусі ўпершыню за пяць гадоў знайшлі гняздо беркутаў. Паглядзіце, якія яны смешныя ФОТА

17.06.2020 / 09:01

Упершыню за пяць гадоў у Беларусі выяўлена гняздо беркута і ў ім двое птушанятаў. Іх ужо акальцавалі, пішуць Народныя навіны Віцебска.

Арнітолаг Дзяніс Кіцель падчас маніторынгу балот, на якіх маглі пасяліцца беркуты, знайшоў гняздо гэтай птушкі з двума птушанятамі. 

«Прырода настолькі ачысцілася, што ў Беларусі ізноў пачалі гнездаваць беркуты! Пяць гадоў маніторынгу, пяць балот — і нарэшце!», — напісаў у Facebook Кіцель.

Птушак знайшлі ў Віцебскай вобласці на адным з найстарэйшых гнёздаў гэтага буйнога драпежніка, вядомым яшчэ з 1970-х гадоў. Гэта гняздо тады было выяўлена віцебскім арнітолагам Уладзімірам Іваноўскім.