Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і моцныя залевы сёння днём
18.06.2020 / 08:01
Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град. Месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. +24..+29°C, на паўночным усходзе +30..+31°C.
У Мінску таксама кароткачасовы дождж, навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру.
У сярэдзіне дня +27..+29°C, увечары +22..+24°C.