У 18-гадовай дзяўчыны ў Пінскім раёне проста з рук вырвалі хаскі і пагрузілі ў машыну
18.06.2020 / 10:10
Здарэнне адбылося ўвечары 16 чэрвеня ў в. Асніца, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
25-гадовы і 49-гадовы мужчыны ў адной з хат проста выкралі сабаку хаскі ў 18-гадовай дзяўчыны, вырваўшы з рук ланцужок. А потым пагрузілі ў аўтамабіль.
Падазраваныя затрыманыя, раней яны абодва прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 (рабаванне, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса.