У Мінску жанчына распальвала мангал у парку і атрымала апёкі

18.06.2020 / 12:33

Здарэнне адбылося ў Парку імя 900-годдзя ў Чыжоўцы. Жанчына распальвала мангал. Каб агонь разгарэўся, жанчына выкарыстала вадкасць для распальвання. У выніку загарэлася адзенне.

З апёкамі пацярпелую даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, паведамляе МНС.

Nashaniva.com