Сёння а 17.00 — прэзентацыя ўспамінаў Барыса Клейна

На прэзентацыі будзе сам аўтар. Мінск, Беларускі ПЭН-Цэнтр.

10.04.2009 / 10:28

Сёння, пятніца 10 красавіка, у памяшканні Беларускага ПЭН‑цэнтра (вул. Залатая Горка, 2‑101) пройдзе прэзентацыя кнігі Барыса Клейна «Недосказанное. Имена».

Пачатак у 17:00.

На прэзентацыі будзе сам аўтар.

Кніга гарадзенскага гісторыка Барыса Клейна (нар. 1928) — сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка — змяшчае як успаміны (частка 1‑я «Недасказанае»), так і нарысы з грамадскай думкі і культуры.

Выйшла кніга дзякуючы ўкладанню Аляксандра Фядуты.

Нагадаем, што прэзентацыя мелася адбыцца два тыдні таму ў Музеі Ваньковічаў, але тады "не дазволілі".