Амбасада: ЗША падтрымліваюць права ўсіх беларусаў на мірны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах
19.06.2020 / 13:40
Злучаныя Штаты падтрымліваюць права ўсіх беларусаў на мірны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, не асцерагаючыся запалохвання, гаворыцца ў паведамленні амбасады ў твітары.
«Павага асноўных свабод і дэмакратыі ўмацоўвае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі і пракладае шлях да больш цесных сувязяў з ЗША», — гаворыцца ў заяве.