Лукашэнка: Фашызм пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць

20.06.2020 / 11:36

Фашызм і нянавісць пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан

«Скажу шчыра: фашызм, нянавісць пад сцягамі дэмакратыі беларусы на сваёй зямлі не прапусцяць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы працягнем выхоўваць сваіх дзяцей на каштоўнасцях міру і чалавечага жыцця».

Лукашэнка выказаў перакананне, што дзіця, якое ў свядомым узросце хоць бы раз у жыцці наведае адзін з беларускіх мемарыялаў з падобнай гісторыяй, ніколі не дапусціць нават думкі пра тое, што на зямлі ёсць людзі, нявартыя жыць і быць свабоднымі.