Беларусы Варшавы зладзілі ля амбасады маштабны пратэст: тысяча людзей і мора плакатаў ВІДЭА

21.06.2020 / 16:29

У загадзя ўзгодненай акцыі салідарнасці 21 чэрвеня ля беларускай амбасады ў Варшаве ўзялі ўдзел не толькі беларусы, але і палякі, і ўкраінцы.

Фота moyby.com

Удзельнікі выказваюць свой пратэст супраць жорсткіх дзеянняў беларускіх уладаў падчас перадвыбарчай кампаніі ў дачыненні да прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, да сябраў ініцыятыўных груп і ўдзельнікаў пікетаў і мірных акцый пратэсту.

Фота moyby.com

Nashaniva.com