Лукашэнка: Бізнэс, які сумленна працуе, заўсёды будзем падтрымліваць
22.06.2020 / 19:32
Бізнэс, які сумленна працуе на карысць краіны і народа, у Беларусі заўсёды будуць падтрымліваць. Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Брэсцкай вобласці, перадае БелТА.
«Бізнэс, які сумленна працуе на карысць нашай краіны і народа, мы заўсёды будзем падтрымліваць. Тут на нас могуць разлічваць. Гэта мая цвёрдая пазіцыя. Я яе не мяняў і мяняць не буду. А калі нейкае жуллё спрабуе жыць за кошт чужога, прыватнага або дзяржаўнага, у нас да яго адносяцца, як і ва ўсіх цывілізаваных краінах, — у адпаведнасці з законам», — падкрэсліў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не будзе паслабленняў і ў барацьбе з карупцыяй. «Гэта ржа, якая раз'ядае ўсё. Наш народ не пацярпіць карупцыйных праяў і з'яўлення алігархату ў нашай краіне», — сказаў ён.