Прэзідэнта Бразіліі праз суд абавязалі насіць маску

23.06.2020 / 21:33

Суд абавязаў прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару, які неаднаразова крытыкаваў каранцінныя абмежаванні, насіць ахоўную маску ў грамадскіх месцах, паведамляе CNN.

Рашэнне распаўсюджваецца на ўсіх дзяржаўных службоўцаў у федэральнай акрузе, дзе знаходзіцца сталіца Бразіліа.

За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф у памеры да $386.

Nashaniva.com