Тэлевядучы: Міліцыя, вы што?! Агідна бачыць тое, што адбываецца
23.06.2020 / 23:48
Тэлевядучы Дзмітрый Кахно адрэагаваў у сваім інстаграме на затрыманні каля крамы symbal.by.
«Я ўбачыў, як чаргу ў краму symbal.by хапаюць байцы АМАПа і запіхваюць у аўтазак. Я жыву за два кварталы ад гэтага месца. На гэтым відэа ад вас, міліцыя, уцякае сівая бабулька. Вы што?! Вы павінны абараняць людзей, забяспечваць іх бяспеку. У гэтай чарзе няма злачынцаў. Што вы робіце? Мне брыдка і агідна бачыць тое, што адбываецца. Калі б мы гулялі там з сынам, нас бы таксама схапілі гэтыя людзі? Нас бы таксама запіхнулі ў аўтазак? За намі беглі б гэтыя страшныя людзі ў чорным?» — напісаў ён.
«Я веру і буду да канца верыць, што сярод вас шмат годных людзей, якія хочуць абараняць мірнае насельніцтва Беларусі, і для якіх закон усё яшчэ мае сілу», — адзначыў вядучы.