Мінздароўя: Інфармацыя пра тое, што ў бальніцы паступаюць людзі з апёкамі вачэй, — лухта

24.06.2020 / 17:02

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала чуткі пра тое, што ў мінскія бальніцы паступаюць пацярпелыя з апёкамі вачэй. 

«Інфармацыя пра тое, што ў мінскія бальніцы паступаюць пацярпелыя з апёкамі вачэй і атручваннямі парамі аміяку, не адпавядае рэчаіснасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Напэўна, падставай для чутак стала сітуацыя з вадой на захадзе Мінска.

На захадзе Мінска смярдзіць вада. Людзям прывезлі цыстэрны

Nashaniva.com