Папулярны ўкраінскі доктар назваў незвычайны спосаб ратавання ад спёкі

25.06.2020 / 09:05

Доктар і тэлевядучы Яўген Камароўскі назваў незвычайны спосаб абараніцца ад спёкі. Аб карысці шалікаў у летнія месяцы ён распавёў у сваім Instagram.

Паводле яго слоў, аксэсуар з'яўляецца «ледзь ці не самым эфектыўным спосабам пазбегнуць перагрэву і цеплавога ўдару». «Змочваеце шалік вадой і пасля гэтага вільготны шалік на шыю. У прынцыпе, любы шалік можна намачыць і заматаць як хустачку», - растлумачыў ён. Акрамя таго, шалік ратуе скуру шыі ад сонечных апёкаў.

Доктар растлумачыў, што шыя з'яўляецца рефлексагеннай зонай, і «чалавек у спякоту, маючы вільготны шалік на шыі, рэальна адчувае палёгку».

Таксама шалік можна выкарыстоўваць у якасці абароны ад насякомых. Па словах Камароўскага, для гэтага на яго дастаткова нанесці рэпеленты.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Доктор Комаровский поделится секретом: оказывается, шарф поможет не только согреться в мороз, но и охладиться в жару. Как именно - смотрим видео, там всё подробно рассказано! #докторкомаровский #лето #жара #шарф #лайфхак

Публикация от Доктор Комаровский (@doctor_komarovskiy)