Лукашэнка сёння паехаў у Салігорскі раён

26.06.2020 / 10:13

У Салігорску кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з актывам Мінскай вобласці, а затым наведае прадпрыемства «Белкалій-Мігаа», піша БелТА.

У час рабочай паездкі яму даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці і Салігорскага раёна, фінансава-гаспадарчай дзейнасці «Беларуськалія», рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве на пляцоўцы салігорскага прадпрыемства завода па вытворчасці нітрату калію.