Сіноптыкі: 29 чэрвеня — да +30

29.06.2020 / 07:34

29 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі ў заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +24..+30°С.

У Мінску без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай +18..+20°С, днём +27..+29°С, увечары +23..+25°С.

Nashaniva.com