Здабытчык сланцавай нафты ў ЗША абвясціў пра банкруцтва

29.06.2020 / 08:04

Амерыканская кампанія Chesapeake Energy, якая займаецца выведкай і здабычай сланцавых нафты і газу, абвясціла пра банкруцтва. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у аўторак на сайце кампаніі, пішуць інфармагенцтвы.

Страты Chesapeake Energy у першым квартале склалі $8,3 млрд, аб'ём ліквіднасці на канец сакавіка складаў толькі $82 млн.

Паводле звестак газеты The New York Times, больш за 12 амерыканскіх нафтагазавых кампаній збанкрутавалі праз спад сусветных цэнаў на нафту.

Nashaniva.com