Шчаня захрасла ў каналізацыйнай трубе. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі

29.06.2020 / 10:54

112.by

Здарэнне адбылося раніцай 28 чэрвеня ў в. Глазоўка (Буда-Кашалёўскі раён). У службу выратавання па тэлефоне 101 паступіла паведамленне аб тым, што шчаня захрасла ў каналізацыйнай трубе і не можа з яе самастойна выбрацца. Гаспадар самастойна выцягнуць жывёлу не змог, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікам стала вядома, што шчаня знаходзілася ў каналізацыйнай трубе на адлегласці каля 3 метраў.

Ратавальнікі спачатку з дапамогай перфаратара і падручных інструментаў дасталі сабаку. Шчаня не пацярпела, ветэрынарная дапамога не спатрэбілася

Nashaniva.com