У «Прэсбола» будзе новы галоўны рэдактар. Але, відаць, не з-за нумара за пятніцу

29.06.2020 / 12:08

Фота з фэйсбука Дзмітрыя Герчыкава

У «Прэсбола» з 1 ліпеня будзе новы галоўны рэдактар — Дзмітрый Герчыкаў. Сяргей Кайко пакіне сваю пасаду, піша Tut.by.

Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Прычына сыходу Сяргея Кайко невядомая, але нашы крыніцы сцвярджаюць, што наўпрост гэта не звязана з пятнічным выпускам з гульнёй слоў на першай паласе.

Цяпер Дзмітрый Герчыкаў — каментатар «Беларусь 5», намеснік начальніка дэпартамента маркетынгу і камунікацый Беларускай федэрацыі футбола і галоўны рэдактар часопіса «Вялікі футбол»

Сяргей Кайко займаў пасаду галоўрэда «Прэсбола» больш за 6 гадоў — з 9 красавіка 2014 года.