У Расіі заявілі аб магчымасці паездак за мяжу праз Беларусь

29.06.2020 / 12:33

БелТА

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў пракаментаваў інфармацыю аб тым, што расіяне выязджаюць за мяжу праз Беларусь. Сваю заяву ён зрабіў у інтэрв'ю журналісту RT Антону Красоўскаму ў рамках праекта «Эпідэмія». Запіс дыялогу апублікаваны на YouTube-канале выдання.

Спярша Лаўроў адзначыў, што сам ён упершыню за тры месяцы пандэміі пабываў за мяжой у Беларусі і Сербіі, хоць абодва візіты былі першапачаткова запланаваныя на сакавік. Затым Краскоўскі спытаў, ці ведае дыпламат пра тое, што цяпер усе турысты лётаюць у Турцыю праз Беларусь авіякампаніяй Belavia.

«Мы не можам забараніць людзям карыстацца гэтай магчымасцю. Іншая справа, вядома, што асцярожнасць і здаровы розум павінны прысутнічаць пры прыняцці гэтых рашэнняў», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Nashaniva.com