Даляр вырас да 2,40, еўра — да 2,70

На таргах у Мінску 29 чэрвеня даляр вырас на 1,7 капейкі, а еўра амаль на тры капейкі.

29.06.2020 / 13:06

Даляр падаражэў сёння на 0,169 (+0,71%) да 2,4008 беларускага.

Еўра падрос на 0,0282 (+1,06%) да 2,7036.

Расійскі рубель апусціўся на 0,0180 да 3,4306 за 100 адзінак.

1 студзеня даляр каштаваў 2,1085, еўра — 2,3637, а расійскі рубель — 3,3982.

У гэтым годзе даляр максімальна каштаваў 2,6396 (таргі 23 сакавіка), а еўра — 2,8793 (30 сакавіка). Адбылося гэта праз падзенне цэнаў на нафту і аслабленне расійскага рубля.

На таргах 23 чэрвеня даляр апускаўся да 2,3692, пасля чаго стаў расці.