Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адправіўся на монаколе ў пілігрымку ў Будслаў ФОТА

Сёлета традыцыйны Будслаўскі фэст адменены з-за пандэміі.

29.06.2020 / 15:20

З інструктарам Ігарам Сушчанкам

Раніцай 29 чэрвеня ў Чырвоным Касцёле парафіяне і ўсе ахвотныя сабраліся па незвычайнай нагоды — праводзіць у пілігрымку пробашча касцёла Уладзіслава Завальнюка, піша kp.by.

70-гадовы айцец Уладзіслаў едзе ў Будслаў на монаколе. Больш за 130 км у адзін бок ён плануе пераадолець за чатыры дні. Пасля малітвы і бласлаўлення ксёндз Уладзіслаў Завальнюк спрытна стаў на монакола, зрабіў два колы вакол касцёла і адправіўся ў пілігрымку пад апладысменты і размовы вернікаў.

— Ксёндз Уладзіслаў усё вытрымае! А вернецца — яшчэ і з парашутам скокне, будзем маліцца!