Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі
29.06.2020 / 19:07
Уладзімір Цыгановіч.
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала блогера ютуб-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава палітычнымі зняволенымі.
На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.