Сяргей Шнураў стаў генпрадзюсарам міжнароднага рускамоўнага тэлеканала
30.06.2020 / 08:28
Лідар гурта «Ленінград» Сяргей Шнураў стаў генеральным прадзюсарам RTVi, піша rbc.ru.
Такую прапанову Шнураву зрабіў уладальнік RTVi Мікаэль Ісраэлян. Паводле яго слоў, Шнурава абралі, бо той «часта наведвае краіны з высокай канцэнтрацыяй рускамоўнага насельніцтва і разумее менталітэт тых, хто там жыве».
У найбліжэйшых планах RTVi — актыўнае развіццё на заходнім узбярэжжы ЗША, а таксама ў Грузіі, Арменіі і Еўропе.
RTVi — міжнародны рускамоўны тэлеканал, які вяшчае на 53 краіны свету.