Вядомы гіравік Харанека: Лукашэнка — гэта глыба

30.06.2020 / 10:23

Вядомы беларускі гіравік Вячаслаў Харанека, уладальнік больш як 150 рэкордаў у гэтым відзе спорту, чэмпіён свету ў адвольным уздыме гіры і шасціразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса, выказаўся ў эфіры АНТ пра выбары прэзідэнта, піша Tut.by.

Скрыншот АНТ

— Для мяне вельмі важна выканаць свой грамадзянскі абавязак, я, вядома, прыйду на выбары і прагаласую за свайго кандыдата. Але я хачу сказаць, што заклікаю ўсіх, цяпер такая гарачая пара напярэдадні выбараў. Хлопцы, давайце займацца кожны сваёй справай. Мая справа — выкладаць, прапагандаваць здаровы лад жыцця.

Карыстаючыся жыццёвым досведам хачу сказаць, гэта маё меркаванне, цяперашні прэзідэнт — гэта глыба, і я на 150% упэўнены, што ён застанецца на наступны тэрмін, — сказаў Харанека.