У Мінску дзяўчына не змагла зняць пярсцёнак — дапамаглі ратавальнікі 

30.06.2020 / 11:27

У Мінску 27-гадовай дзяўчыне спатрэбілася дапамога ратавальнікаў: яна надзела пярсцёнак на безыменны палец і не змагла зняць яго самастойна, паведамляе гарадская служба МНС.

112.by

Выпадак адбыўся раніцай 29 чэрвеня на вул. Чыгуначнай, 126а. Ратавальнікі дапамаглі дзяўчыне, распілаваўшы пярсцёнак граверам.

Nashaniva.com