Нацбанк спыняе аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў

30.06.2020 / 12:12

Нацыянальны банк з 30 чэрвеня па 15 верасня прыпыняе правядзенне аперацый па прыцягненні грашовых сродкаў банкаў і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у беларускіх рублях у дэпазіты па фіксаванай працэнтнай стаўцы і па выніках дэпазітных аўкцыёнаў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Дадзенае рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі ў мэтах стымулявання пераразмеркавання рэсурсаў на фінансавым рынку, у тым ліку праз актывізацыю рынку міжбанкаўскага крэдытавання.

Nashaniva.com