У Смалявічах 10-гадовы хлопчык скраў з банкаўскай карты 300 даляраў

30.06.2020 / 13:47

Фота Волі Афіцэравай

Сёлета ў поле зроку супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх Смалявіцкага РАУС трапіў 10-гадовы хлопчык, піша абласная міліцыя.

Паведамляецца, што ён шляхам несанкцыянаванага доступу да камп'ютарнай інфармацыі з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскай аплатнай карты скраў з карты больш за 300 даляраў.

Хлопчык узяты на кантроль інспекцыяй па справах непаўналетніх.

Nashaniva.com