«Газпрам» вярнуў Польшчы паўтара мільярда даляраў за газ

30.06.2020 / 22:21

Кампанія «Газпрам экспарт» выканала рашэнне Стакгольмскага арбітражу і пералічыла польскай кампаніі PGNiG пераплату за газ, пастаўлены па газаправодзе Ямал — Еўропа, паведамляе ТАСС.

Сума кампенсацыі склала $1,5 мільярда.

Стакгольмскі арбітраж вынес рашэнне 30 сакавіка 2020 года. Кантракт на пастаўкі газу быў падпісаны ў 1996 годзе і разлічаны да 2022 года з магчымасцю падаўжэння.

Nashaniva.com