У Пінскім раёне з акна выпала 5-гадовая дзяўчынка

01.07.2020 / 12:40

Фота СК

Здарэнне адбылося днём 30 чэрвеня, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Яна была дома з бацькамі, братам і сястрой. Паднялася на мансардны паверх у дзіцячы пакой, у якім было адчынена акно. Бацькі, якія знаходзіліся ўнізе з сынам, пачулі крык дачкі, а затым пабачылі яе на зямлі пад акном

У выніку падзення з вышыні 4,5 метраў дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні. Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы. Пагрозы яе жыццю няма.

Адзначаецца, што няшчасны выпадак адбыўся ў яе дзень нараджэння.

Nashaniva.com