Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
01.07.2020 / 13:20
Фота са старонкі выдавецтва «Тэхналогія» ў фэйсбуку
У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў 4-ы том слоўніка мовы «Нашай Нівы», у ім сабраныя словы ад «С» да «Я».
Цяпер крыніцай можна паўнавартасна карыстацца: у гэтыя чатыры кнігі ўвайшла ўся лексіка самай масавай беларускай газеты 1906-1915 гадоў, з тлумачэннямі і цытатамі. Тут сабраныя жывыя слоўцы, якімі гаварылі і пісалі Вацлаў Ластоўскі ды Янка Купала.
Наклад чацвёртага тома — усяго 150 асобнікаў!
Усяго запланавана 5 тамоў, але ў пяты том увойдуць уласныя імёны і назвы, а таксама корпус лексікі з Нашай Нівы 1920-га.