Трэнер хакейнай зборнай: Паглядзіце, што адбываецца ў Парыжы, у Амерыцы… Тут спакойна — і нас гэта не задавальняе?
01.07.2020 / 21:13
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў выказаўся па апошніх актуальных пытаннях жыцця краіны. Відэа з'явілася ў тэлеграм-канале АНТ.
«Паглядзіце, што адбываецца ў Парыжы, у Амерыцы, у Англіі, у той жа Польшчы, у Расіі… Мы тут ходзім спакойна, і нас гэта не задавальняе. Усе хочуць, каб нейкія рэвалюцыі былі. Але калі яны закрануць, рэвалюцыі, вось тады іх спыніць будзе вельмі і вельмі складана. І шмат хто будзе [хацець] не патрапіць у гэты вір, і невядома, чым гэта ўсё скончыцца. Спадзяюся, у нас гэтага не будзе», — сказаў Захараў.