Лукашэнка: Ніхто не ў стане звонку пахіснуць незалежнасць Беларусі
03.07.2020 / 10:44
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці.
«Ніхто не ў стане звонку пахіснуць тую свабоду і незалежнасць, якая сёння ў Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёсы народа на гэтай зямлі, усё залежыць толькі ад нас», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і беражом памяць пра гераічнае мінулае. Беларусь — міралюбная дзяржава. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове», — заявіў кіраўнік краіны.