У Маладзечне затрымалі хлопца ў майцы з нацыянальнай сімволікай

03.07.2020 / 19:19

Фота Настассі Уткінай

Вечарам 3 ліпеня ў Маладзечне ў Парку Перамогі міліцыянты падышлі да лаўкі з кампаніяй людзей, сярод якіх быў хлопец у майцы з нацыянальнай сімволікай. Міліцыянеры прапанавалі яму прайсці з імі, піша «Рэгіянальная газета».

Хлопца прывялі на пляцоўку, дзе мелася адбыцца разводка асабістага саставу з інструктажом. Міліцыянеры патлумачылі журналістам, што прывялі хлопца для гутаркі.

Хлопца завуць Яўген Радзівілка. Яго павезлі ў РАУС.

Nashaniva.com