Пандэмія ў свеце — ГРАФІКІ за 5 ліпеня

06.07.2020 / 07:18

Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 6 ліпеня ў свеце зарэгістравана 11 559 213 выпадкаў каранавіруса, памерлі 536 786 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 2 982 928 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 132 569 чалавек, з іх 251 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1604,6 тысячы выпадкаў каранавіруса, 535 чалавек памерлі ўчора. На трэцяе месца па колькасці інфікаваных выйшла Індыя — 697,8 тысячы. Памёр за ўчора 421 чалавек.

Усяго ў свеце за 5 ліпеня зафіксавалі 175 499 новых выпадкаў каранавіруса.

За 5 ліпеня памерлі ад каранавіруса 3 572 чалавекі.

Nashaniva.com