Яшчэ адну акцыю салідарнасці з Беларуссю правялі ў Парыжы каля Луўра ФОТА
06.07.2020 / 08:29
Акцыя адбылася ў нядзелю 5 ліпеня каля Луўра.
«Распавядалі французам, што Шагал наш, чым многіх здзіўлялі. Распавядалі гісторыю Беларусі, заадно прапаноўвалі падпісаць петыцыю за вызваленне палітвязняў. Падыходзіла шмат турыстаў з Беларусі, дальнабойшчыкі з Беларусі, расіяне, палякі і іншыя нацыянальнасці. Раздалі ўсе нашы матэрыялы. Слухалі беларускую музыку», — расказаў удзельнік.