З Беларусі ў Літву завезлі выпадак каранавіруса

06.07.2020 / 08:56

Alfredas Ufartas, Delfi

Мінздароўя Літвы ўчора паведаміла, што ў суботу ў краіне было зафіксавана пяць новых выпадкаў каранавіруса (для параўнання, у Беларусі, нават па афіцыйнай статыстыцы, 273) 

Прычым у Літве тры з пяці выпадкаў прывазныя: з Беларусі, Вялікабрытаніі і Швецыі, паведамляе Delfi.lt.

Літва пакуль не пускае турыстаў з Беларусі, але дазволена ўязджаць кіроўцам, якія ажыццяўляюць грузаперавозкі, сваякам грамадзян Літвы, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства ды некаторым іншым катэгорыям.

Самім жа літоўцам, што вяртаюцца з Беларусі, патрабуецца 14-дзённая ізаляцыя.